Лукашэнка і Пуцін па тэлефоне абмеркавалі падрыхтоўку дакументаў па інтэграцыі

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным па тэлефоне.

Прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі паведамляе, што кіраўнікі дзяржаваў абмяркоўвалі развіццё беларуска-расейскіх стасункаў, узаемадзеянне на пляцоўках інтэграцыйных аб’яднанняў, у тым ліку падрыхтоўку важных двухбаковых дакументаў напярэдадні 20-годдзя Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Лукашэнка хоча пачакаць з інтэграцыяй да снежня

Аляксандр Лукашэнка акрамя іншага павіншаваў Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння.

Лукашэнка назваў Пуціна адным з «сусветных лідараў сучаснасці»

Дарожную мапу інтэграцыі кіраўнікі краінаў маюць падпісаць 8 снежня. Менавіта ў гэты дзень споўніцца 20 гадоў Дамове аб саюзнай дзяржаве.

Дакумент, які прадугледжваю інтэграцыю Беларусі і Расеі рыхтуюць чыноўнікі з двух краінаў амаль год. Змест дакументу, а таксама галоўныя моманты не агучваюцца для шырокай публікі.

Інтэграцыя з Расеяй становіцца тэмай сёлетніх выбараў

СК belsat.eu

Hавiны