Лукашэнка і Пуцін абмяняліся віншаваннямі з нагоды 20-годдзя Дамовы аб Саюзнай дзяржаве


Кіраўнік Беларусі і Расеі абмяняліся віншаваннямі з нагоды 20-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведамляюць прэсавыя службы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

«Гэты дакумент вывеў беларуска-расейскія стасункі, заснаваныя на векавым сяброўстве, сваяцтве, гістарычным лёсе і супольнасці жыццёвых інтарэсаў нашых народаў, на ўзровень сапраўднага саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства», – адзначыў у віншаванні Уладзіміру Пуціну Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Беларусь і Расея шмат дасягнулі. Створана агульная прастора. Грамадзянаў краінаў не падзяляюць межы.

«На існым этапе прыхільнасць ідэі аб’яднання мае вялікае значэнне. Галоўная задача – забяспечыць неабходныя ўмовы для далейшага павышэння дабрабыту нашых грамадзянаў. Глыбока перакананы, што мы зможам надаць новую дынаміку рэалізацыі саюзнай дамовы, няўхільна прытрымліваючыся прынцыпаў раўнапраўя і даверу», – падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Hавiны
У Сочы пачалася сустрэча Пуціна і Лукашэнкі. Падчас перамоваў у залі на момант знікла святло
2019.12.07 14:53

Прэзідэнт Расеі таксама накіраваў віншаванне на адрас кіраўніка Беларусі.

«Важна, што пазітыўны вопыт, назапашаны ў межах Саюзнай дзяржавы, актыўна выкарыстоўваецца ў больш шырокім фармаце Еўразійскага эканамічнага саюзу. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы забяспечым далейшае развіццё ўзаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў, двухбаковага ўзаемадзеяння на ўсіх напрамках», – падкрэсліў прэзідэнт Расеі.

Напярэдадні кіраўнікі Беларусі і Расеі на працягу пяці гадзінаў вялі перамовы вакол узгаднення дарожных мапаў паглыбленай інтэграцыі. Па выніках сустрэчы не прагучала каментароў з вуснаў Уладзіміра Пуціна, або Аляксандра Лукашэнкі. Наступная сустрэча лідараў дзяржаваў адбудзецца 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу.

Абноўлена
5 гадзінаў перамоваў. Лукашэнка пакінуў Сочы без заявы для прэсы
2019.12.07 20:27

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў