Лукашэнка – дэсантнікам: «Вы мусіце зрабіць усё магчымае для абароны суверэнітэту»


Сёння 22 чэрвеня Лукашэнка наведвае Берасце і там сустрэўся з 38-ай Берасцейская асобнай гвардзейская дэсантна-штурмавой Венскай Чырвоназнамённай брыгадай.

Сёння Лукашэнка наведвае Берасце. Апроч Берасцейскай крэпасці ён сустрэўся з дэсантнікамі. У размове ён закрануў некалькі важных тэмаў, перадае ягоная прэс-служба. Напрыклад, аддаў дэсантнікам загад аб абавязковай абароне суверэнітэту.

Лукашэнка разам з вайскоўцамі.
Фота: president.gov.by

«У склаўшайся абстаноўцы задача войска і сіл спецыяльных аперацыяў у першую чаргу – абарона Айчыны, падтрыманне стабільнасці і згоды ў грамадстве. Вось вам мой загад: зрабіце ўсё магчымае, каб абараніць суверэнітэт і забяспечыць бяспеку нашай дзяржавы. Не мусім мы зноў, як я часта гавару, пайсці пад бізун і апрануць лапці», – зазначыў Лукашэнка.

Таксама кіраўнік краіны загадаў падвысіць прэстыж вайсковай службы.

«Мы робім захады па далейшаму падвышэнню прэстыжу вайсковай службы. І для гэтага будзем рабіць усё. Для хлапцоў, якія адслужылі, мы даём вялікія перавагі, каб чалавек, які адслужыў у войску, прыйдзе праз паўтары – два гады, і не скажа, што ён згубіў гэтыя гады»

Дэмакратыя і COVID-19

Выказаўся ён і наконт дэмакратыі і прыгадаў разгоны паліцыяй дэманстрацыяў у ЗША і Францыі.

«Калі вы чуеце размовы аб нейкай дэмакратыі, то вы мусіце разумець, што ў тым выглядзе, у якім мы разумеем гэтую дэмакратыю, яе блізка няма ў аніводнай краіне».

Лукашэнка падчас сустрэчы.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік краіны застаецца перакананы, што Беларусь пайшла правільны шляхам у змаганні з COVID-19. Адсутнасць каранціну дазволіла ўратаваць эканоміку, па ягонаму меркаванню.

«Калі б спыніліся, то мы б аніколі не аднавілі нашую эканоміку. Мы разумелі, што ў нас экспартна-арыентаваная эканоміка. Мы разумелі, што дамо рады, арганізацыя нашай дзяржавы дае нам гэта зрабіць».

Ён адзначыў, што эканоміка ўжо пачынае аднаўляцца. А ў выпадку каранціну нішу занялі б замежныя кампаніі, і таму ў папярэдніх маштабах не ўдалося б аднавіць прамысловасць.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў