Лукашэнка больш за гадзіну размаўляў з Пуціным па тэлефоне


30 снежня адбылася тэлефонная размова кіраўнікоў Беларусі і Расеі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.

Размова доўжылася больш за гадзіну і была прысвечаная ўзгадненню канкрэтных аб’ёмаў, тэрмінаў і цэнаў на пастаўкі нафты ды газу. Таксама Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі нявырашаныя пытанні інтэграцыі.

ВІДЭА
Хто каго перахітрыў? Усё, што трэба ведаць пра вынікі года ў інтэграцыйных перамовах Беларусі і Расеі
2019.12.30 14:02

Кіраўнікі краін дамовіліся даручыць урадам у бліжэйшыя дні арганізаваць працу субʼектаў гаспадарання з выхадам на заключэнне кантрактаў па нафце і газу. Калі да 1 студзеня гэта не вырашыцца, чальцы ўрадаў павінны выпрацаваць кампрамісны прамежкавы варыянт умоваў паставак нафты і газу ў Беларусь. Лукашэнка і Пуцін дамовіліся пры неабходнасці сустрэцца для абмеркавання і прыняцця канчатковых рашэнняў у сярэдзіне студзеня.

У Крамлі адзначылі, што размова адбылася з ініцыятывы беларускага боку.

Hавiны
Менск і Масква не ўзгаднілі пытанні па нафце, газу і падатках
2019.12.30 09:15

Перад гэтым Аляксандр Лукашэнка сазваніўся з прэзідэнтам Казахстану Касым-Жамартам Такаевым і запрасіў яго здзейсніць афіцыйны візіт у Беларусь.

Кіраўнікі дзяржаваў адзначылі высокую выніковасць двухбаковых кантактаў і дынаміку развіцця шматпланавай супрацы дзвюх краін, выказалі надзею на працяг плённага ўзаемадзеяння ў 2020 годзе.

Hавiны
Лукашэнка не заробіць на таннай нафце. Дапаможа Нурсултан?
2019.11.05 12:55

Афіцыйны сайт прэзідэнта Казахстану паведамляе, што Лукашэнка і Такаеў абмеркавалі пытанні двухбаковай супрацы, адзначыўшы станоўчую дынаміку развіцця палітычных, эканамічных і культурна-гуманітарных стасункаў.

Яны таксама абмеркавалі далейшае развіццё ўзаемадзеяння ў рамках еўразійскай інтэграцыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў