Лукашэнка больш не самы папулярны замежны палітык ва Украіне

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель упершыню за апошнія 5 гадоў узначаліла рэйтынг прыхільнасці ўкраінцаў да сусветных лідараў. Пасля саміту ў Парыжы станоўчае стаўленне да яе вырасла з 60 да 69 %. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання ўкраінскай сацыялагічнай групы «Рэйтынг».

Яшчэ ў лістападзе з усіх замежных палітыкаў украінцы больш за ўсё сімпатызавалі Аляксандру Лукашэнку. 66% украінцаў да Лукашэнкі ставіліся станоўча і толькі 15% – адмоўна. На другім месцы была канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель – 60% станоўча і 17% адмоўна. А вось у снежні сімпатыі змяніліся. Рэйтынг узначаліла канцлер Нямеччыны – станоўчае стаўленне ад яе вырасла з 60 да 69 %. Прыхільнасць да Лукашэнкі зменшылася да 65 %. На трэцім месцы – прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон. Сімпатыя да яго вырасла з 39 да 52 %.

Сярод лідараў замежных дзяржаваў украінцы лепш за ўсё ставяцца да Лукашэнкі

Стаўленне да Прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна не змянілася: пазітыўна ставяцца 16 %, адмоўна – 72 %.

Цягам снежня бягучага года вырасла колькасць рэспандэнтаў, якія лічаць Расею краінай-агрэсарам у дачыненні да Украіны (з 64 % да 70 %).

Лукашэнку ва Украіне любяць больш за ўласных прэзідэнтаў

СК belsat.eu

Hавiны