Лукашэнка: Беларускі лес – добрая сыравіна


Нарада на тэму лясной гаспадаркі.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі 23 траўня ўчыніў чарговы разнос прадстаўнікоў вертыкалі ўлады. Гэтым разам крытыку зазналі віцэ-прэм’ер Уладзімір Дворнік і старшыня Камітэту дзяржкантролю Леанід Анфімаў з прычыны неэфектыўнага выкарыстання лясных рэсурсаў.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі да лесу ставяцца «агідна»: «ні ў пасадках, ні своечасова спілаваць саспелы лес для таго, каб яго перапрацаваць, ні дарог».

«Амаль 40 % тэрыторыі – лес. І трэба скарыстацца гэтым рэсурсам. Гэта добрая сыравіна», – сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама раскрытыкаваў прапановы дазволіць пастаўкі бярвення на вонкавыя рынкі, а не толькі паўфабрыкату ці гатовай прадукцыі з дрэва. Пры гэтым ён даручыў перапрацоўваць і пастаўляць на экспарт таксама адходы дрэваапрацоўкі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў