Лукашэнка апанентам: краіну яны не атрымаюць


Кіраўнік краіны заявіў, што не дапусціць дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне, піша Telegram-канал «Пул первого».

«Запомніце вы і ўсе, хто мяне чуе: краіну яны не атрымаюць. Мы два з лішнім дзясяткі гадоў, збіраючы крыхі, стваралі гэтую квітнеючую краіну, рабілі не для таго, каб яны прыватызавалі яе і пусцілі па міру гэтых няшчасных, якія заўсёды пад бізуном хадзілі. Мы не дазволім падзяліць Беларусь, як гэта было ў 39-ым годзе», – сказаў Аляксандр Лукашэнка на паседжанні з міністрамі.

Кіраўнік краіны зазначыў, што зараз Беларусь «пакуль што адносна незалежная» краіна. Але нікому яе аддаваць ён не збіраецца.

«Каб над ёй здзекаваліся, дэстабілізоўвалі штодзень, парвалі на кавалкі і камусьці аддалі? Я хачу, каб аб гэтым усе пачулі… У гэтай краіне маё жыццё», – падкрэсліў ён.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў