Лукашэнка анансаваў свой візіт у Казахстан


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што вельмі паважае новага прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева і разлічвае ў хуткім часе наведаць гэтую краіну. Пра гэта ён распавёў на сустрэчы з амбасадарам Казахстана Ермухаметам Ертысбаевым, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

«Думаю, што мне ў хуткім часе з’явіцца магчымасць пабываць у Казахстане і мы абмяркуем увесь комплекс нашых стасункаў. Мы ў свой час з цяперашнім прэзідэнтам, спадаром Такаевым, дамовіліся, што мы спяшацца не будзем: сурʼёзна паглядзім, прарэвізуем нашыя стасункі, выпрацуем план дзеянняў на будучыню (або, як модна цяпер казаць, дарожную мапу нашых адносінаў на наступныя гады). У Нур-Султане мы зацвердзім гэтую дарожную мапу. Але сурʼёзна падрыхтуемся. Для гэтага мы ў бліжэйшы час збяром міжурадкамісіі, паглядзім на праблемныя пытанні, якія ёсць, і выпрацуем далейшыя нашыя стасункі», – заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што выбары, якія нядаўна прайшлі ў Казахстане, і ў цэлым складаны палітычны перыяд пойдуць на карысць казахскаму народу. Ён дадаў, што добра знаёмы з цяперашнім прэзідэнтам Казахстана Такаевым.

«Вельмі прыстойны, адукаваны і мною вельмі паважаны чалавек. У нас з ім атрымаюцца добрыя адносіны, таксама як і ў Казахстана з Беларуссю будуць працягнутыя ў гэтым жа рэчышчы стасункі», – сказаў Лукашэнка.

Ён таксама папрасіў амбасадара перадаць самыя добрыя пажаданні «мойму даўняму сябру, з якім мы не адзін пуд солі зʼелі», Нурсултану Назарбаеву.

Hавiны
Што будзе, калі праз 28 год памяняць прэзідэнта?
2019.07.06 09:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў