Лукашэнка: Расея распачала падатковы манеўр, каб ціснуць на Беларусь

Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Шклова выказаў думку, што Расея распачала падатковы манеўр адмыслова з мэтай, каб ціснуць на Беларусь, паведамляе Telegram-канал «Пул первого».

«Расея пачала падатковы манеўр адмыслова, каб распачаць ціск на Беларусь. З якой мэтай яны вырашылі націснуць – здагадайцеся самі», – заявіў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі таксама дадаў, што не хоча быць апошнім прэзідэнтам Беларусі.

«Ганарова быць першым, але апошнім быць я не хачу», – сказаў Лукашэнка.

Судна з нарвежскай нафтай для Беларусі стала на разгрузку ў Клайпедскім порце

СК belsat.eu

Hавiны