Лукашэнка абмеркаваў з Засем перамовы з Захадам і Расеяй


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Беларусі Станіславам Засем, падчас якой абмеркавалі пытанні бяспекі і вынікі нядаўніх міжнародных сустрэчаў, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

Аляксандр Лукашэнка таксама папрасіў Станіслава Зася выказаць сваю пазіцыю па выніках шэрагу міжнародных сустрэчаў, у тым ліку візіту ў Менск дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана і наступных перамоваў у Варшаве.

Абноўлена
«Тут шмат станоўчага, асабліва для Беларусі». Лукашэнка назваў візіт дарадцы Трампа гістарычным
2019.08.29 15:26

«Тут хаваць нам няма чаго. Каб не было розных здагадак пасля візіту памочніка Прэзідэнта ЗША Джона Болтана ў Беларусь і перамоваў, якія былі працягнутыя ў Варшаве па пытаннях бяспекі, дзе прысутнічалі вашы калегі. Я вас прасіў асэнсаваць усе гэтыя перамовы тут і там, выказаць таксама ў заключэнне ўсяго сваю пазіцыю. Магчыма, яна стане пазіцыяй нашай краіны», – вызначыў тэму для размовы Аляксандр Лукашэнка.

Яшчэ адна тэма – сумесная праца з Расеяй па праблемах бяспекі.

«Галоўныя пытанні, якія мы вырашаем па бяспецы, вядома, у саюзе Беларусі і Расеі. Вы ў апошні час мелі нямала кантактаў не толькі з кіраўнікамі адпаведных структур ЕАЭС, СНД, але і мелі кантакты з Патрушавым (Сакратар Савета Бяспекі Расеі Мікалай Патрушаў). Я ведаю, што ў бліжэйшы час ён прыедзе ў Беларусь, мы можам працягнуць гэты дыялог. Але на якім узроўні ў нас і з Расеяй гэты дыялог? » – пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

Станіслаў Зась праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку, што пасля нарады па пытаннях якасці працы праваахоўных органаў асноўныя ўстаноўкі і патрабаванні, якія там прагучалі, былі даведзены да выканаўцаў па ўсёй вертыкалі ўлады ў вуснай і пісьмовай формах.

Hавiны
Беларусь абмяркоўвае бяспеку ў нашым рэгіёне разам з Польшчай, Украінай і ЗША
2019.08.31 20:35

Сустрэчы з Джонам Болтанам

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан сустрэўся ў Беларусі з Аляксандрам Лукашэнкам 29 жніўня. А 31 жніўня з дарадцам Дональда Трампа, а таксама кіраўнікамі ведамстваў нацыянальнай бяспекі Польшчы і Украіны сустракаўся ў Варшаве Сакратар Савету бяспекі Станіслаў Зась.

Меркаванні
Ілюзія бяспекі. Што абмяркоўвалі сакратар Савету бяспекі Беларусі і памочнік Трампа ў Варшаве?
2019.09.03 12:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў