Лукашэнка: 11 чалавек з каронавірусам на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх. Цяжкіх няма

2 красавіка ў інтэрв’ю Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «МИР» Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што беларуская сістэма аховы здароўя можа эфектыўна «патушыць пажар» эпідэміі. А таксама парыраваў крытыку з боку літоўскага прэзідэнта. Тэкст інтэрв’ю апублікавала прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Паводле кіраўніка Беларусі, пакуль сітуацыя з распаўсюдам каронавіруса кантралюецца.

«Калі ўжо прыйдзе такі момант, калі нам трэба недзе тушыць пажар, мы яго будзем тушыць, і значна больш эфектыўна, чымся тыя, хто нас цяпер крытыкуе», – паабяцаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле Лукашэнкі, цяжкіх пацыентаў з каронавірусам у Беларусі няма.

«У нас каля трох тысяч апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх [паводле міністра аховы здароўя Беларусі, у нас каля 2400 ШВЛ. – заўв. Belsat.eu], плюс наркозна-дыхальныя [апараты] можна выкарыстоўваць у крайнім выпадку», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Падчас размовы кіраўнік Беларусі рэзка пракаментаваў заяву літоўскага лідара пра тое, што Аляксандр Лукашэнка «ацэньвае сітуацыю [вакол эпідэміі] з пэўнай бравадай».

«Слухай, ён заклапаціўся беларускім вірусам! Слухай, ты сваім вірусам займіся, у цябе там куча пытанняў! Ён яшчэ папракае, што напэўна, беларусы не ўсё даюць, не пра ўсё інфармуюць», – абурыўся кіраўнік Беларусі.

У размове з журналістам «МИР» Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі на тэму каронавіруса нічога не хаваюць.

Лукашэнка заявіў пра смерць чатырох пацыентаў з COVID-19

З апошняй справаздачы Мінздароўя пра каронавірус вынікае, што ў Беларусі зарэгістравана 304 выпадкі інфікавання SARS-CoV-2.

Чорны сцэнар: праз 6 тыдняў у свеце будзе 8 млн інфікаваных

ЮВ belsat.eu

Hавiны