Літва дадаткова абмежавала закуп электраэнергіі з БелАЭС


Прэзідэнт Літвы падпісаў змены ў законы, якія прадугледжваюць дадатковыя захады, што перадухіляюць траплянне ў Літву электраэнергіі з беларускай АЭС. Пра гэта паведамілі ў канцылярыі Гітанаса Наўседы.

Паводле зменаў, са студзеня 2020 года прадпрыемствы не атрымаюць дазволу на імпарт электраэнергіі з БелАЭС.

ВІДЭА
Колькі каштуе закрыць АЭС і як пахаваць ядравыя адкіды? Інтэрв’ю з былым мэрам Ігналіны
2019.12.17 12:39

Калі ўрадавая камісія праверкі здзелак стратэгічных прадпрыемстваў выявіць, што імпарцёр уяўляе пагрозы для бяспекі краіны, дзеянне ягонай ліцэнзіі спыняць.

Прэзідэнт Літвы таксама паабяцаў дамагацца паскарэння сінхранізацыі энергасетак Літвы ды Заходняй Еўропы. Пытанне адмовы ад куплі электрычнасці з БелАЭС Наўседа збіраецца ўздымаць на сустрэчах з лідарамі дзяржаваў Еўразвязу і краін-партнёраў.

Hавiны
На БелАЭС рыхтуюцца да «гарачай абкаткі» рэактара
2019.12.11 09:20

МГ belsat.eu

Стужка навінаў