Літоўскі парламентарый: адна з маіх родных моў – беларуская

У відэа літоўскі палітык гаворыць па-беларуску

Томас Тамілініс – адзіны прадстаўнік сейму, які свабодна размаўляе па-беларуску.

«Белсату» ён распавёў пра сваё стаўленне да беларускай мовы, палітычныя стасункі з Беларуссю і праблемай з Астравецкай АЭС.

«Я адчуваю вялікі камфорт, калі размаўляю па-беларуску, таму што гэта адна з маіх родных моў. Мае сваякі размаўлялі ў вёсках пад Вільняй і дагэтуль размаўляюць. На трасянцы, »тутэйшай мове«. Яны часта называюць яе »польскай«, але палякі гэтай мовы не разумеюць», – кажа палітык.

Паводле Томаса Тамілініса, ягоны лепшы сябар з Беларусі, таму з ім ён яшчэ лепш вывучыў мову.

Парламентарый таксама распавёў, як бачыць парламент Літвы стасункі з Беларуссю.

«Вялікіх зменаў не будзе. Будзе працягвацца паслядоўная палітыка каштоўнасцяў. У будучыні права чалавека і прынцыпы дэмакратыя будуць найважнейшыя. Я спадзяюся, што зацікаўленасць Беларуссю будзе большая, але гэта залежыць ад нашых намаганняў», – сказаў ён.

Больш у відэаматэрыяле.

ДР belsat.eu

Hавiны