Трэш дня: «Лінія Сталіна» падрыхтавала падарункі для дзяцей

Чырвоная зорка і партрэт Іосіфа Сталіна на торбачках з падарункамі. Дзед Мароз, які «жыве» на «Лініі Сталіна» падрыхтаваў падарункі для беларускіх дзетак.

Нагадаем, што рэзідэнцыю Дзеда Мароза на «Лініі Сталіна» адкрылі ў 2015-ым.[/vc_column_text]

Рэпрэсіі ў Сталінскія часы перамалолі мільёны жыццяў – машына тэрору не ведала літасці ані да жанчын, ані да дзяцей. Паводле афіцыйнай версіі, жанчыны склалі 1 % ад усіх ахвяраў чыстак, а дзеці ўвогуле не фігуравалі ў статыстыках. Гісторык Ігар Кузняцоў кажа, што ў 1927 годзе 47% вязняў будучага Гулагу складалі хлопцы ад 16 да 24 гадоў.

Раім вам паглядзець дакументальную стужку «Белсату» з цыклу «Невядомая Беларусь».

Фота: stalin-line.by

ЮВ, belsat.eu

Hавiны