Лідарам онлайн-галасавання на праймерыз стаў Мікалай Казлоў з АГП


Больш за 1500 чалавек узялі ўдзел у онлайн-галасаванні ў межах праймерыз па абранні адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазіцыі на прэзідэнцкія выбары 2020 года.

На момант публікацыі артыкула лідарам галасавання быў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, які набраў 34,87 %.

Другое месца ў старшыні Руху «За Свабоду» Юрыя Губарэвіча – 34,02 %.

На трэцяй пазіцыі сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова, за якую прагаласавалі 31,11 % удзельнікаў праймерыз.

Онлайн-галасаванне стартавала 27 сакавіка і працягнецца па 30 красавіка ўключна. Для таго, каб прагаласаваць, грамадзяне Беларусі павінны пакінуць на сайце праймерыз свой тэлефонны нумар, на які павінна прыйсці СМС з паролем для ўваходу на сайт.

Кампанію праймерыз ладзяць супольна Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Беларуская хрысціянская дэмакратыя і Рух «За Свабоду».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў