Лідара «Маладога фронту» зноў будуць судзіць за Курапаты


У Менску мае адбыцца суд над Дзянісам Урбановічам. Лідара «Маладога фронту» затрымалі ўвечары 13 ліпеня падчас курапацкай варты каля рэстарацыі «Паедзем паядзім».

Як паведаміў у «Facebook’у» сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, на Дзяніса Урбановіча склалі пратакол за дробнае хуліганства. Ганна Шапуцька адзначыла ў сацсетках, што актывіста затрымалі за тое, што ён выклікаў міліцыю на капітана ДАІ, які пагражаўшаму яму расправай.

З Курапатаў яго адвезлі ў аддзяленне міліцыі ў Бараўлянах, а адтуль – у ізалятар часовага ўтрымання ў Менску на вуліцы Скарыны 20.

Сябры, вітаю.Рэжым працягвае цкаваць кіраўніка Маладога Фронту Дзяніса Урбановіча.У суботу вечарам яго зноў затрымалі…

Opublikowany przez Павел Севярынец Niedziela, 14 lipca 2019

Суд над актывістам мае адбыцца ў панядзелак 15 ліпеня або ў аўторак 16-га ў памяшканні суда Менскага раёну паводле адрасу вуліца Маякоўскага 109а.

Палітык заклікае прыйсці на суд і падтрымаць затрыманага.

Hавiны
«Асоба, схільная да экстрэмізму». Хто такі Дзяніс Урбановіч, што зрабіў надпіс «Кабак НКВД закрыты»?
2018.06.08 18:05

Лідара «Маладога фронту» за абарону Курапатаў ужо неаднаразова штрафавалі і саджалі на содні. Таксама ён пацярпеў ад наезду аўтамабіляў наведнікаў рэстарацыі.

Hавiны
Дзяніс Урбановіч моцна пацярпеў у выніку наезду на яго аўто ў Курапатах
2019.02.19 19:15

Пратэсты ў Курапатах цягнуцца з пачатку чэрвеня 2018-га. Пратэстоўцы трымаюць вахту каля ўезду ў рэстарацыю «Паедзем, паядзім» з 12 да 24 гадзіны штодня. Яны дамагаюцца, каб забаўляльная ўстанова ля месца сталінскіх расстрэлаў спыніла сваю працу.

Курапаты – месца масавых расстрэлаў, якія ажыццяўляў НКВД на тэрыторыі Менску. З 1993 года ўрочышча Курапаты занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурніцкіх каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як месца пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсіяў 1930–1940-х гадоў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў