Лідар венесуэльскай апазіцыі заявіў, што 90% насельніцтва краіны жадаюць пераменаў


Хуан Гуаідо выкааў меркаванне, што амаль усё насельніцтва краіны жадае пераменаў, а ў прэзідэнта Нікаляса Мадура практычна не засталося прыхільнікаў. Адпаведную заяву ён зрабіў падчас выступу каля будынку Цэнтральнага універсітэта Венесуэлы ў Каракасе.

«Калі 90 % насельніцтва краіны жадаюць пераменаў, пыха дыктатара Мадура заганяе яго ў кут і адымае ў яго паслядоўнікаў. Рэжым узурпатара з прэзідэнцкага палацу Мірафлорэс не мае адказаў ні на якія праблемы ў краіне», – прыводзіць словы Гуаідо у сваім Twitter венесуэльскі журналіст Габрыэль Басцідас, паведамляе ТАСС.

Лідар апазіцыі таксама дадаў, што не сумняецца ў поспехах пратэстных акцыяў.

«Я абсалютна ўпэўнены, што мы даможамся пераменаў у Венесуэле», – падкрэсліў ён.

Гуаідо таксама заявіў, што прэзідэнты Аргенціны, ЗША і Чылі цалкам падтрымліваюць яго дзейнасць.

«У мяне была вельмі добрая размова з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, а таксама прэзідэнтам Аргенціны Маўрысіа Макра і прэзідэнтам Чылі Себасцьянам Піньера. Яны выказалі поўнае падтрыманне і прызнанне нашага кіраўніцтву, што вельмі важна», – сказаў Гуаідо.

Лідар апазіцыі таксама дадаў, што размаўляў з кіраўніком МЗС Вялікай Брытаніі Джэрэмі Хантам.

«Сёння я размаўляў з ангельскай міністрам замежных справаў. Ён вельмі ўважліва ставіцца да сітуацыі і вельмі жадае супрацоўнічаць з намі для аднаўлення дэмакратыі ў Венесуэле», – падкрэсліў Гуаідо.

Акцыі прыхільнікаў апазіцыі адбываюцца ў некалькіх раёнах Каракасу і ў іншых гарадах Венесуэлы.

ВІДЭА
ЗША перадалі Хуану Гуаідо грошы Венесуэлы ў амерыканскіх банках
2019.01.29 17:31

СК, belsat.eu

Стужка навінаў