Леў Панамароў стварыў праваабарончую грамадзянскую кааліцыю

Праваабаронца Леў Панамароў абвесціў пра стварэнне ў Расеі грамадзянскай кааліцыі «За правы чалавека» (ЗПЧ). Арганізацыя паўстане замест ліквідаванага на патрабаванне Мінюсту правабарончага руху, паведамляе DW.com.

Грамадзянская кааліцыя будзе складацца з палітычнага руху «Выбар Расеі», «Грамадзянін і армія», акрамя таго ў склад структуры ўвойдуць актывісты, якія змагаюцца супраць смеццевага палігону «Шыес», родныя актывістаў, якія праходзяць па справах «Сеткі» і «Новай велічы».

Праваабарончы рух Льва Панамарова існуе ў Расеі ўжо 22 гады. Але сёлета Міністэрства юстыцыі выступіла ў ініцыятывай аб ліквідацыі руху. Вярхоўны суд стаў на бок міністэрства. У сваю чаргу праваабаронца абвесціў, што мае намер абскардзіць гэтае рашэнне і звярнуцца ў Еўрапейскі суд па правах чалавека.

Новая арганізацыя «За правы чалавека», пра якую абвесціў Леў Панамароў, створаная падчас з’езду 30 лістапада. Арганізатарам прыйшлося дзеля збору змяніць пляцоўку, паколькі ўладальнікі памяшканняў адмаўлялі Панамарову ў прадстаўленні залі.

 

СК belsat.eu

Hавiны