Леанід Кучма распавёў, пры якіх умовах Украіна скасуе блакаду «ЛДНР»


Украіна скасуе блакаду Асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей (АРДЛА – менавіта так у Кіеве называюць падкантрольныя «ЛДНР» тэрыторыі) толькі ў тым выпадку, калі баевікі вернуць украінскую маёмасць. Такую заяву прадстаўніка Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе Леаніда Кучмы апублікавала ягоная прэс-сакратарка Дарка Аліфер.

«Уся наша праца павінна быць двухбаковай, усе працэсы павінны грунтавацца выключна на прынцыпах салідарнасці. Толькі пасля вяртання ўкраінскіх актываў ва ўкраінскае прававое поле можа ісці гаворка пра перагляд рашэння Рады нацыянальнай бяспекі і абароны аб увядзенні гандлёвых абмежаванняў у дачыненні да АРДЛА», – сказаў Леанід Кучма.

Таксама ўкраінскі бок адзначае, што «для істотнага прагрэсу ў працы ТКГ патрэбна палітычная воля лідараў краінаў «Нармандскай чацвёркі».

Hавiны
Уладзімір Зяленскі пакуль пакіне ў сакрэце свае прапановы па Данбасе
2019.06.06 19:10
  • Падчас мінулага паседжання Трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванню сітуацыю на ўсходзе Украіны прадстаўнік АБСЕ ў ТКГ Марцін Сайдзік сказаў, што на наступным пасяджэнні ўдзельнікі перамоваў абмяркуюць зняцце эканамічнай блакады з раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей, падкантрольных баевікам. Паводле Сайдзіка, прапанова аб зняцці блакады нібыта была агучана прадстаўніком Украіны ў ТКГ Леанідам Кучмай і падтрымана дэлегацыяй «ДНР» і «ЛНР». Гэта інфармацыя выклікала абурэнне сярод украінскіх палітыкаў і часткі грамадства.
  • Так званая блакада тэрыторыі Асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей была ўведзена Украінай вясною 2017 года ў адказ на нацыяналізацыю баевікамі ўкраінскіх прадпрыемстваў.
Hавiны
Як «гаманец» баевікоў ДНР звязаны з Беларуссю. Новыя факты пра бізнес на вайне
2019.02.11 12:31

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў