Лаўроў назваў нежаданне Беларусі размясціць расейскую вайсковую базу непрыемным фактам


Каментуючы нежаданне афіцыйнага Менску размясціць расейскую вайсковую базу, кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў адзначыў, што гэта сталася непрыемным фактам. Пра гэта міністр распавёў у інтэрв’ю газеце «Коммерсант».

«Гэта сапраўды непрыемны эпізод», – сказаў Сяргей Лаўроў.

Пры гэтым Лаўроў падкрэсліў, што ў двухбаковых стасунках не так усё і кепска. Асабліва гэта датычыцца вонкавай палітыкі, якая зʼяўляецца сумеснай.

«Але галоўнае не форма, а змест. А па змесце кіраўнік Беларусі Лукашэнка неаднаразова казаў, у тым ліку адказваючы на пытанне пра базу, што Беларусь – саюзнік Расеі на ўсе 100%, і што беларускія ўзброеныя сілы трэба разглядаць як сілы, што абараняюць нашы агульныя інтарэсы і нашу агульную тэрыторыю», – дадаў Сяргей Лаўроў.

Hавiны
Расейская авіябаза ў Беларусі: палітыка ці павышэнне баяздольнасці?
2013.04.23 20:04

Тэма расейскай вайсковай базы ў Беларусі актыўна абмяркоўвалася ў 2013-2015 гады. Крэмль настойваў, каб расейскія войскі з’явіліся на пастаяннай аснове ў нашай краіне. Аляксандр Лукашэнка пазней адзначыў, што неабходнасці ў гэтым няма.

ВІДЭА
Ці хочуць беларусы, каб расейская вайсковая база з’явілася ў нашай краіне?
2015.10.31 18:25

СК belsat.eu

Стужка навінаў