Лаўроў: Адзіная Канстытуцыя пакуль немагчымая, але валюта і падаткі – так


Міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі заверыў, што Масква не настойвае на стварэнні адзінага канстытуцыйнага акту, саюзнага парламенту і суда Саюзнай дзяржавы.

Дамова аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ўлучае «шмат рэчаў, якія ў той час аб’ядналі і заахвоцілі яе стварыць», але час змяніўся, адзначыў Лаўроў.

Ён дадаў, што цяпер працоўная група абмяркоўвае толькі «вельмі выразныя практычныя рэчы ў сферы эканомікі і гандлю».

«Маюцца на ўвазе прадугледжаныя ў гэтай дамове дзеянні для фармавання адзінай грашовай адзінкі, адзінай грашова-крэдытнай палітыкі, падатковай палітыкі. Гэтыя рэчы наўпрост звязаныя з эканамічнымі і фінансавымі дачыненнямі ў межах Саюзнай дзяржавы».

Лаўроў зазначыў, што ў Беларусі не было рознагалоссяў з Расеяй у пытанні «ўсё ж паглядзець, як можна выканаць практычныя канкрэтныя рэчы».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў