Латвія хоча дапамагчы Беларусі ў транспартаванні нафты

Латвійскія прадпрыемствы гатовыя аказаць Беларусі паслугі па перагрузцы, захоўванню і транспартаванню нафты, паведаміла прадстаўніца аддзелу камунікацыяў Міністэрства транспарту Латвіі Івета Канцэна.

«Як толькі такая неабходнасць з’явіцца, латвійскія прадпрыемствы гатовы аказаць неабходныя паслугі па перагрузцы, захоўванню і транспартаванню як у партах, так і на чыгунцы», – цытуе чыноўніцу агенцтва ТАСС.

Беларуская нафтавая кампанія планавала арганізаваць альтэрнатыўны Расеі імпарт нафты праз парты Балтыі ці Украіны да канца 2019 года.

Нагадаем, што 31 снежня 2019 года Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніцтву нафтахімічнага комплексу забяспечыць пастаўку нафты ў краіну з альтэрнатыўных крыніцаў. Перш за ўсё, гаворка ідзе пра пастаўкі чыгуначным транспартам з балтыйскіх партоў.

З 1 студзеня Расея спыніла падачу нафты для НПЗ Беларусі праз тое, што Масква і Менск не заключылі новыя кантракты. Беларускія НПЗ працягваюць працаваць, але загрузка вытворчых магутнасцяў зніжаная да тэхналагічнага мінімуму.

«Транснафта»: транзіт праз Беларусь ідзе без абмежаванняў

ЮВ belsat.eu

Hавiны