Латвійскі прэм’ер пацвердзіў магчымасць паставак нафты ў Беларусь

Лукашэнка ды Карыньш. Фота: president.gov.by

Прэм’ер-міністр Латвіі Крышʼяніс Карыньш назваў магчымымі пастаўкі нафты ў Беларусь праз латвійскія парты. Пра гэта ён заявіў 16 студзеня пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

У якасці прыкладу магчымай супрацы паміж краінамі латвійскі прэм’ер прывёў транспарт і лагістыку, піша БелТА.

Латвія дапаможа Беларусі наладзіць стасункі з NATO

«З аднаго боку, можна экспартаваць з Беларусі праз латвійскія парты нафтапрадукты. Але можна абмяркоўваць і іншую магчымасць – імпарт нафты з усяго свету праз Латвію ў Беларусь. Мы абмяркоўваем ужо такія магчымасці», – заявіў Карыньш па выніках размовы з Лукашэнкам.

Паводле яго, латвійскі ўрад «у найвышэйшай ступені зацікаўлены ў развіцці бізнес-магчымасцяў», але канкрэтныя тэрміны залежаць ад кампаніяў.

Лукашэнку запрасілі ў Латвію на 3 красавіка

«Трэба мець стасункі з тэрміналамі, чыгуначнымі кампаніямі, якія будуць забяспечваць гэтыя пастаўкі», – адзначыў прэм’ер, падкрэсліўшы зацікаўленасць Латвіі ў больш доўгатэрміновых стасунках.

Напярэдадні візіту латвійскі амбасадар у Менску адзначыў, што схема беларуска-латвійскай супрацы наконт нафтапрадуктаў адпрацаваная і мае добрыя вынікі. Гэтак, у 2019 годзе экспарт нафтапрадуктаў праз латвійскія парты ў Беларусь па чыгунцы склаў 3,7 мільёна тонаў.

Афіцыйны Менск шукае пастаўкі нафты ва ўсіх магчымых краінах

МГ belsat.eu

Hавiны