Лагвінца аштрафавалі за Курапаты

29 красавіка суд Фрунзенскага раёну Менску аштрафаваў грамадскага актывіста і палітыка Алеся Лагвінца суд аштрафаваў на Br 1150. Нягледзячы на ўсе факты пра беспадстаўнасць абвінавачвання.

15 сакавіка суд Фрунзенскага раёну прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, якая прайшла 21 лютага ў абарону Курапатаў.

17 красавіка Менскі гарадскі суд прыняў рашэнне аб накіраванні справы на новы разгляд, бо ў пасяджэнні не прынялі ўдзел ні сам Лагвінец, ні сведкі.

«Падчас паседжання суддзя праглядзела відэазапіс, які сведчыць, што абвінавачванні – беспадстаўныя»,– кажа Лагвінец.

«Па-першае, я знаходзіўся за тэрыторыяй будаўнічай пляцоўкі і ніяк не перашкаджаў будаўніцтву. Па-другое, не было ніякага пікету. Па-трэцяе, супрацоўнікі праваахоўных органаў не папярэджвалі аб неабходнасці спыніць нейкія супрацьпраўныя дзеянні», – распавёў Лагвінец у размове з «БелаПАН».

Нягледзячы на факты, якія пацвярджаюць невінаватасць актывіста, суд аштрафаваў актывіста на 50 базавых велічыняў.

Улады таксама ціснуць на сям’ю палітыка і грамадскага актывіста. На гэтым тыдні, спаслаўшыся на пастанову суда, ягоную кватэру наведалі настаўніцы 218-ай менскай школы, каб спраўдзіць, ці іхны сын не ў «сацыяльна-небяспечным становішчы». Настаўніцы перапісалі мэблю, спраўдзілі, ці на вокнах ёсць фіранкі і пачалі пераконваць ягоную жонку, Вераніку Мазуркевіч, што дзейнасць спадара Алеся – «сацыяльна небяспечная».

ДД

Hавiны