Курды выбілі «Ісламскую дзяржаву» з яшчэ аднога раёну Ракі


У Сірыі ўзброеныя атрады Сірыйскіх дэмакратычных сіл – курдска-арабскай кааліцыі, якая падтрымліваецца ЗША, – усталявалі кантроль над адным з усходніх раёнаў гораду Рака, выбіўшы з яго ісламістаў.

Пра гэта паведамляе радыё «Свобода».

Наступ на Раку, які пачаўся некалькі дзён таму, вядзецца з трох бакоў. Раней быў вызвалены адзін з раёнаў на захадзе гораду. У цяперашні час ідуць баі за ваенную базу на паўночных ускраінах Ракі.

Паводле сірыйскіх СМІ, падчас авіяўдараў па гораду загінуў лідар ісламістаў Абу Бакр аль-Багдадзі.

Горад з насельніцтвам каля 300 тысяч чалавек лічыцца фактычнай сталіцай «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі. Эксперты мяркуюць, што вызваленне Ракі можа пакласці канец «ІД» на сірыйскай тэрыторыі.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў