Куды менчукам ехаць па чыстую ваду? Мапа


Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і «Менсквадаканал» распаўсюдзілі спіс месцаў, дзе цяпер менчукі могуць набыць чыстую пітную ваду.

МНС апублікавала мапу падраздзяленняў міністэрства, дзе набраць чыстую ваду.

Крыніца – minsk.mchs.gov.by

Таксама «Менсквадаканал» абнавіў спіс пунктаў падвозу пітной вады. Цяпер там ужо 19 адрасоў.

  • 24 чэрвеня ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах сталіцы пачаліся праблемы з пітною вадою. Жыхары наракалі на рэзкі пах і пякоту. Хутка быў арганізаваны падвоз вады ў цыстэрнах. «Менсквадаканал» у ноч на 25 чэрвеня распаўсюдзіў інфармацыю пра тое, што на падставе патрабаванні санітарных службаў піць водаправодную ваду ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёне сталіцы пакуль нельга.
  • Раніцай на сайце прадпрыемства паведамлялася, што працаўнікі «Менскводаканал» усю ноч праводзілі прафілактычныя працы і цяпер «якасць вады ў магістральных сетках і ў раённых помпавых станцыях цалкам адпавядае патрабаванням санітарных правілаў і нормаў». «З мэтай паскоранага вываду вады з рэшткавым пахам з сістэмаў водазабеспячэння пераканаўча просім у ранішнія гадзіны выкарыстоўваць ваду на гаспадарча-бытавыя патрэбы або забяспечыць яе зліў на працягу 10-15 хвілінаў», – адзначалася ў заяве прадпрыемства. Аднак менчукі працягваюць скардзіцца на брудную ваду.
  • 25 чэрвеня ў сеціва трапіў дакумент за подпісам галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Нэлі Гіндзюк, дзе распавядаецца пра вынікі лабараторнай экспертызы якасці водаправоднай вады ў Менску. Эксперты прыйшлі да высновы, што вада «не бясшкодная па хімічнаму складу».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў