Крыжы руйнуюць, а рэстаран «Поедем поедим» працуе ў звычайным рэжыме


У Курапатах ад самай раніцы 4 красавіка камунальныя службы зруйнавалі больш за 70 крыжоў, якія Зміцер Дашкевіч ды іншыя актывісты паставілі мінулым летам побач з рэстарацыяй «Поедем поедим».

Улады каментаваць сітуацыю адмаўляюцца. Дырэктар Бараўлянскага спецыяльнага лясгасу Аляксандр Мірановіч у каментары БелТА сказаў, што адбываецца другая фаза добраўпарадкавання тэрыторыі, і цяпер прыбіраюць «незаконна ўсталяваныя аб’екты».

Belsat.eu спраўдзіў, ці працуе «рэстаран на костках». Аказалася, што бульдозеры, кардон з міліцыянтаў і спецтэхнікі не перашкаджае ўстанове карміць наведнікаў. Што дакладна адбываецца побач, у рэстарацыі не ведаюць.

«Мы як звычайна абслугоўваем, ужо прыехалі кліенты, паелі… а з крыжамі што… Нейкі плот хіба будуць ставіць».

Цяпер вядома пра затрыманне мінімум пяці чалавек. Гэта Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Ніна Багінская, Дзяніс Урбановіч і Валер Рабцаў.

Крыжы ў памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсіяў цягам трыццаці гадоў усталёўвалі грамадскія актывісты.

Абноўлена
У Курапатах знесеныя 70 крыжоў і затрыманыя 15 асобаў. Абноўлена
2019.04.04 10:09

ДР belsat.eu

Стужка навінаў