Крывадушнасць «прапагандыстаў Крамля» спарадзіла ў Расеі шпіёнаманію


На тле скандалу з брытанскім грамадзянствам вядомага тэлежурналіста і «фаварыта Пуціна» Сяргея Брылёва, які справакаваў фонд Навальнага, прэса і інтэрнэт-супольнасць звярнула свой погляд і на іншых працаўнікоў СМІ, што прылашчаныя ўладай.

У выніку выявілася, што гісторыя Брылёва не выглядае чымсьці выключным. Гэтак акрамя вядомага сваім патройным грамадзянствам Уладзіміра Познера (ён ніколі гэтага не хаваў), Уладзімір Салаўёў мае грамадзянства Ізраілю, Кацярына Андрэева – грамадзянка Чарнагорыі. Бацька і сын Масляковы маюць від на жыхарства ў Латвіі. З’яўляюцца чуткі і пра другое грамадзянства Максіма Галкіна.

Не гледзячы на тое, што Салаўёў і Галкін пракаметавалі некаторым СМІ, што іншага грамадзянства, акрамя расейскага, не маюць, расейскія блогеры ў крытыцы не спыніліся. Больш за тое, яны пачалі выказваць і канспіралагічныя тэорыі. Маўляў, як могуць журналісты, што ўплываюць на фармаванне грамадскай думкі людзей, адразу ж мець некалькі грамадзянстваў.

Hавiны
Расейскі тэлепрапагандыст прызнаўся, што мае брытанскае грамадзянства
2018.11.27 23:20

СК, belsat.eu, паводле newsru.com

Стужка навінаў