На акцыі пратэсту ў Маскве супраць нерэгістрацыі прадстаўнікоў апазіцыі кандыдатамі ў дэпутаты адбыліся масавыя затрыманні.
Сярод затрыманых ёсць самі кандыдаты ў дэпутаты (Ілля Яшын, Любоў Собаль, Іван Жданаў, Андрэй Арол, Юлія Галяміна), а таксама і журналісты.
Як адзначыў у «Facebook’у» Ілля Яшын, лік затрыманых ідзе на дзясяткі. Толькі разам з ім у аўтазаку знаходзіцца каля 20 чалавек.
«Вось цікава – няўжо паліцыянтам не брыдка абараняць нахабных злодзеяў ад народу? Самі ж усё разумеюць. Добры лозунг з’явіўся сёння ля выбаркаму: «Не ганьбі свае пагоны!» – адзначыў ён.
Задержание Любови Соболь @SobolLubov выглядело так:
«Я имею право проводить встречу с избирателями», — кричит Люба, пока полицейские тащат ее по асфальту pic.twitter.com/De3gF4KT9V
— Ola Chesare (@olachesare) July 14, 2019
Як паведамляе «ОВД-Инфо», падчас затрыманняў паліцыя дзейнічала вельмі жорстка. У некаторых затрыманых цячэ кроў, ёсць падазрэнні на страсанне мозгу і пераломы.
МГ belsat.eu