Кожная з нас. Як жанчыны ратуюць Беларусь


За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася на 16 тысяч чалавек – гэта цэлы Нясвіж. А за апошнія 25 год нас стала меней на 760 тысяч чалавек – гэта як Віцебск і Магілёў разам узятыя. Таму сёння, калі многія адзначаюць Міжнародны жаночы дзень, мы робім спецвыпуск нашага ток-шоу і называем яго «Кожная з нас». Пра жанчын, якія нарадзілі і выхоўваюць шмат дзяцей, не даючы Беларусі знікнуць.

Калі паглядзець у гісторыю, то беларусы традыцыйна мелі шмат дзяцей. Напрыклад, у бацькі Кастуся Каліноўскага было 25 дзяцей ад двух шлюбаў. Маці Якуба Коласа Ганна мела 13 дзяцей, але не ўсе з іх выжылі.

І ў нашыя часы беларусы таксама не адстаюць ад сваіх продкаў. Сям’ю Башураў з Меншчыны – сапраўдная шматдзетная дынастыя. Найстарэйшыя Башуры, Віктар Іванавіч і Галіна Рыгораўна, жывуць у вёсцы Гуляева Слуцкага раёну. У іх на дадзены момант 70 унукаў!

Гэта пікнік, і на ім сабралася большая частка сям’і. Фота з архіву сям’і Башураў

Сям’я Духовічаў, якая паходзіць з Віцебску, яшчэ большая – ва Уладзіміра Духовіча 19 дзяцей і ажно 74 унукі! Уладзіміру ўсяго 64 гады, самым малодшым ягоным дзеткам 3 і 4 гады.

«Я думаю, што і ў мяне будзе шмат дзяцей. Я таксама люблю дзяцей», – кажа адна з унучак Уладзіміра Ганна Духовіч.

«У вас не будзе дзяцей»

Лёс некаторых жанчын складваецца так, што ў пэўны моман яны чуюць ад лекараў страшную для сябе фразу: «У вас не будзе дзяцей». Але не кожная гатовая з гэтым мірыцца.

Святлане Шырвель лекары паставілі дыягназ «бясплоддзе».

«Вельмі муж падтрымліваў. Ён сказаў: «Ну, тады ўсынавім». Я неяк так паклалася на яго, на ягоную мудрасць, але для жанчыны гэта вельмі балюча», – распавядае Святлана.

Разам з мужам Анатолем яны вырашылі ўсё ж такі пазмагацца з хваробай і… перамаглі! Цяпер у іх ажно 6 дзетак.

Фота з архіву сям’і Шырвель
Фота з архіву сям’і Шырвель
Фота з архіву сям’і Шырвель
Фота з архіву сям’і Шырвель

Жанчыны адзначаюць, што вельмі вялікую ролю грае падтрымка іх мужчынаў.

Больш пра жыццё беларускіх шматдзетных сем’яў глядзіце ў прэм’ерным выданні ток-шоу «Кожны з нас», які гэтым разам мае назву «Кожная з нас» (відэа вышэй).

Ток-шоу «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы. Падпісвайцеся на YouTube-канал «Кожны з нас».

Стужка навінаў