Кошты нафты перавысілі $ 34 за барэль


Цэны на нафту растуць у свеце ў чаканні новых перамоваў ОПЭК+. Пра гэта сведчаць вынікі гандляванняў на біржы ICE ў Лондане па стане на 07:45 7 красавіка паводле Менскага часу.

Кошт ф’ючэрсу на нафту маркі Brent з пастаўкай у чэрвені 2020 года вырас на 2,97 % да $ 34,03 за барэль.

Кошт ф’ючэрсу нафты WTI вырас да $ 25,36 за барэль, або на 3,18 %.

Нафтавыя катыроўкі растуць на фоне будучых перамоваў міністраў ОПЭК+. Яны мусілі адбыцца 6 красавіка, але былі перанесеныя на 9-га.

Hавiны
Здзелка АПЕК+ па скарачэнні паставак нафты спыніла дзеянне
2020.04.01 09:59

Нагадаем, што 1 красавіка скончыўся тэрмін здзелкі па скарачэнні здабычы нафты ОПЭК+, якую краіны АПЕК, Расея і яшчэ некалькі здабываючых нафту дзяржаў заключылі ў канцы 2016 году.

Больш за тры гады гэтая здзелка дазваляла ўтрымліваць цэны на ўзроўні $50 за барэль і вышэй.

На апошняй сустрэчы ўдзельнікаў ОПЭК+, якая адбылася 6 сакавіка ў Вене, партнёрам не ўдалося дамовіцца аб працягу дзеяння пагаднення, бо Расея прапаноўвала пакінуць здабычу на ранейшым узроўні, а Саудаўская Аравія, найбуйнейшы чалец ОПЭК, настойвала на дадатковым скарачэнні праз падзенне попыту, выкліканым пандэміяй.

Не чакаючы спынення дзеяння пагаднення, саудаўская дзяржкампанія Saidi Aramco пачала коштавую вайну, абвясціўшы аб планах павялічыць пастаўкі на рынак з 1 красавіка адразу на больш за 25 % са зніжкамі для пакупнікоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў