Коля Лукашэнка ў савецкай гімнасцёрцы. Фотафакт


Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы, у якой вучыцца малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі, павіншавалі пенсіянераў і інвалідаў Менскага дома-інтэрната з Днём Перамогі.

Школьнікі выступілі перад пенсіянерамі з праграмай «Голас вайна». У яе аснове – вершы, маналогі і песні пра вайну ў выкананні хлопчыкаў і дзяўчынак рознага ўзросту – з 5-га па 10-й класы. Як відаць са афіцыйнай фотасправаздачы з выступу, сярод школьнікаў быў і Коля Лукашэнка, які апрануў савецкую гімнасцёрку.

Пасля заканчэння канцэрта жыхарам дома-інтэрнату перадалі дзясятак курэй і пеўня. Усіх іх даставілі сюды з асабістай гаспадаркі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе sb.by.

ІІ, belsat.eu. Фота – sb.by

Стужка навінаў