Коля Лукашэнка ў Грузіі: фота, якія не ўвайшлі ў афіцыйную справаздачу


У чацвер, 22 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка наведаў Грузію. «Я сапраўды сюды езджу як дадому. Хоць і другі раз. Але я адчуваю, што тут блізкія нам людзі», – заявіў Лукашэнка ў Тбілісі.

Фота і відэасправаздачу з гэтага візіту можна пабачыць на сайце прэзідэнта Беларусі, але шмат цікавых здымкаў туды не трапілі.

Напрыклад, у афіцыйнай справаздачы няма ніводнага фота з малодшым сынам Лукашэнкі Мікалаем. Але з акаунта прэзідэнта Грузіі Георгія Маргвелашвілі ў Facebook можна даведацца, што Лукашэнка прыехаў з сынам – ён з’яўляецца на фота з урачыстага прыёму ў гонар беларускіх гасцей.

Побач з Маргвелашвілі – ягоная 25-гадовая дачка Ганна.

Фота з прыёму ёсць і ў акаунце Ганны Маргвелашвілі ў Instagram.

https://www.instagram.com/p/BgovM67g2Df/?hl=ru&taken-by=annamargvela

У афіцыйную справаздачу таксама не трапілі фота, дзе Лукашэнку частуюць грузінскім каньяком на Тбіліскім каньячным заводзе.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў