Коля Лукашэнка паступіў у адну з найбольш прэстыжных вучэльняў краіны – Ліцэй БДУ

Малодшы сын кіраўніка Беларусі будзе вучыцца на біялагічным профілі, паведамляе TUT.by. Конкурс туды сёлета склаў 6,5 чалавек на месца.

Коля Лукашэнка паступіў у Ліцэй БДУ на біялагічны профіль. Каб стаць ліцэістам сёлета трэба было здаць два іспыты: хімію і біялогію. Агулам на 44 месца падалі дакументы 286 абітурыентаў, конкурс склаў 6,5 чалавек на месца.

Да паступлення ў Ліцэй БДУ Коля Лукашэнка вучыўся ў звычайнай сярэдняй школе ў Астрашыцкім гарадку. Раней хлопец займаў прызавыя месцы на раённых і абласных алімпіядах па хіміі і біялогіі.

Коля Лукашэнка нахімічыў. NEXTA на «Белсаце»

Паводле крыніцаў TUT.by сярод паступіўшых у Ліцэй ёсць і ўнучка кіраўніка краіны Дар’я Лукашэнка. Яна будзе вучыцца на гуманітарным профілі. У Ліцэі вучыцца і яе старэйшая сястра Анастасія.

Ліцэй БДУ – адна з найбольш прэстыжных вучэльняў краіны. Навучэнцы Ліцэю неаднаразова станавіліся пераможцамі міжнародных алімпіядаў, сярод іх – шмат вядомых і паспяховых людзей Беларусі.

КТ belsat.eu

Hавiны