Малодшы сын кіраўніка Беларусі і Дзмітрый Абельскі, сын Ірыны Абельскай, былога асабістага лекара Аляксандра Лукашэнкі 26 чэрвеня наведалі матч зборнай Беларусі і Швейцарыі на турніры па пляжным футболе ў межах II Еўрапейскіх гульняў.
Паводле неафіцыйнай версіі, Ірына Абельская – маці Мікалая Лукашэнкі.
Дзмітрый Абельскі – працуе афтальмолагам і выкладае на кафедры афтальмалогіі БелМАПА, лекар аддзялення лазернай мікрахірургіі вока Рэспубліканскага афтальмалагічнага цэнтру.
Фота – kp.by/Святослав ЗОРКИЙ
ЮВ belsat.eu