Коля Лукашэнка атрымаў дыплом абласной алімпіяды па хіміі


Прызёры абласной алімпіяды.
Фота: uomoik.gov.by

Малодшы сын кіраўніка Беларусі стаў прызёрам абласной алімпіяды па хіміі. Пра гэта сведчаць звесткі Галоўнага ўпраўлення адукацыі Менскага аблвыканкаму.

Алімпіяда праходзіла з 13 па 17 студзеня. Мікалай Лукашэнка, які навучаецца ў 9 класе Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы Менскага раёну, пазначаны ў ліку тых, хто атрымаў дыплом у хіміі.

Hавiны
Коля Лукашэнка выйграў раённую алімпіяду па хіміі
2020.01.10 14:00

Канкрэтнае месца, якое заняў малодшы сын кіраўніка Беларусі, не называецца.

Паводле TUT.by, Мікалай Лукашэнка атрымаў дыплом трэцяй ступені ды заняў адно з месцаў з 6-га па 10-е.

Адначасова праходзіла абласная алімпіяда па хіміі. Агулам у двух спаборніцтвах удзельнічалі 130 вучняў з 9-11 класаў. Амаль палова з іх атрымала дыпломы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў