Колькасць выпадкаў каронавіруса ў Беларусі працягвае расці. Сёння ўжо 81


У нацыянальным аэрапорце Менск медыцынскі работнік у ахоўным касцюме бярэ мазкі на каронавірус.
Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале апублікавала абноўленыя звесткі адносна сітуацыі з каронавірусам у Беларусі.

На 23 сакавіка краіне праведзена больш за 21 тыс. тэстаў на COVID-19. Паводле гэтага паказчыку, Беларусь увайшла ў топ-10 краінаў свету з найбольшай колькасцю выкананых тэстаў на каронавірус.

Hавiны
«Будзьце, калі ласка, дома». Беларускія лекары далучыліся да сусветнага флэшмобу
2020.03.22 12:37

Ужо выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі 22 пацыенты. Яшчэ 59 чалавек знаходзяцца пад медычным кантролем і на лекаванні. Іх стан не ўдакладняецца.

Такім чынам, агульная колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі складае 81.

Hавiны
«Лік ідзе на гадзіны». Беларускія дактары замежжа выступілі з адкрытым лістом
2020.03.23 10:46

Два дні таму, 21 сакавіка, паведамлялася пра 76 выпадкаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў