Колькасць памерлых ад COVID-19 набліжаецца да 150 тыс. асобаў


У свеце працягвае расці колькасць пацверджаных смерцяў ад каронавіруснай інфекцыі COVID-19.

Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса на раніцу 17 красавіка, у 185 краінах і тэрыторыях пацверджана 2 158 250 выпадкаў заражэння каронавірусам.

Амаль кожны трэці выпадак – 671 331 – зафіксаваны ў ЗША. У тройку лідараў таксама ўваходзяць Іспанія (184 948 выпадкаў) ды Італія (168 941).

Пры гэтым памерла 144 243 чалавекі з COVID-19, у тым ліку 33 284 – у ЗША, 22 170 – у Італіі, 19 315 – у Іспаніі.

Hавiны
«Будзе Вялікдзень – будзе дупа». Як у Менску працуе падстанцыя хуткай, дзе хварэе начальства
2020.04.16 18:37

У Беларусі, згодна з апошнімі звесткамі, было выяўлена 4204 выпадкі каронавіруса. Памерла 40 асобаў з COVID-19.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў