Колькасць ахвяраў тэрарыстычнай атакі ў Шры-Ланцы дасягнула 359 чалавек


Колькасць ахвяраў тэрарыстычнай атакі ў Шры-Ланцы на каталіцкі Вялікдзянь дасягнула 359 чалавек, паведамляе CNN са спасылкаю на паліцыю. У параўнанні з папярэднімі падлікамі лічба вырасла на 38 чалавек.

21 красавіка ў Шры-Ланцы адбыліся 8 выбухаў. Тры з іх у каталіцкіх цэрквах у гарадах Колёмба, Негомба і Батыкалёа. Пяць выбухаў прагрымелі ў гатэлях.

Адказнасць на сябе ўзяла «Ісламская дзяржава». Між тым, улады Шры-Ланкі заявілі, што за тэрактам стаіць мясцовая радыкальная ісламская групоўка «National Thowheeth Jama’ath».

  • Шры-Ланка – краіна ў Паўднёвай Азіі. Больш за 70% насельніцтва – будысты. 12,61% – індуісты, 9,71 – мусульмане 7,45% хрысціяне. Абсалютная большасць хрысціянаў у Шры-Ланцы – каталікі.

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў