Колькасць ахвяраў каронавірусу ў свеце набліжаецца да 155 тысячаў


Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса, па стане на раніцу 18 красавіка ў свеце ад каронавірусу памерлі 154 215 асобаў.

У свеце медыкі выявілі 2 243 710 інфікаваных каронавірусам. Колькасць ахвяраў інфекцыі склала 154 215 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША. Медыкі выявілі 701 610 заражэнняў. У Амерыцы і найбольшая колькасць памерлых ад COVID-19 – 37 055 чалавек.

У Еўропе найбольш інфікаваных выявілі ў Іспаніі – 190 839. Па колькасць ахвяраў каронавірусу ў Еўропе на першым месцы Італія – 22 745 смерцяў.

Па стане на 17 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 4779 чалавек з наяўнасцю каронавіруснай інфекцыі. Памерлі 42 чалавекі.

Hавiны
Ва Ўу-Хані ахвяраў каронавірусу налічылі больш, чым раней паведамлялі
2020.04.17 17:41

СК belsat.eu

Стужка навінаў