Колькасць ахвяраў каронавіруса перавысіла 3400 чалавек

Нацыянальная камісія здароўя Кітаю апублікавала новыя звесткі пра стан захворвання каронавірусам.

У кантынентальным Кітаі паводле стану на 00:00 7 сакавіка зарэгістравана 80 651 выпадак заражэння каронавірус COVID-2019 і 3 070 смерцяў. 55 404 чалавек выпісалі са шпіталяў, а 5 489 знаходзяцца ў цяжкім стане. У 502 чалавек падазраюць заражэнне.

Міністэрства аховы здароўя ўнесла каронавірус у адзін спіс з чумой і халерай

Агулам у КНР кантакты з інфікаванымі людзьмі мелі 672 458 чалавек.

У Гон-Конгу, Макаў і Тайвані пацверджаныя 162 выпадкі заражэння і 3 смерці ад каронавіруса.

Трамп пагадзіўся выдзеліць $ 8,3 млрд на барацьбу з каронавірусам

Сусветная арганізацыя здароўя станам на 6 сакавіка паведамляе пра 17 481 выпадкаў заражэння за межамі Кітаю. Найбольш інфікаваных людзей у Паўднёвай Карэі (6 284), Італіі (3 858) і Іране (3 513). З іх памерлі 335 чалавек.

Без уліку Кітаю каронавірус выяўлены ў 88 краінах і тэрыторыях.

МГ belsat.eu

Hавiны