Коласаўскі тэатр, актор якога памёр ад COVID-19, адправілі ў адпачынак


З 7 красавіка ўся трупа віцебскага Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа будзе адпраўлена ў працоўны адпачынак. Пра гэта выданню «Віцьбічы» паведаміў дырэктар тэатру Аляксандр Старых.

Паводле Аляксандра Старых, у цяперашні час на бальнічным па розных прычынах, у асноўным ВРЗ, ВРВІ, знаходзяцца восем працаўнікоў тэатру.

Працоўны адпачынак калектыву будзе доўжыцца з 7 да 26 красавіка. У тэатры працягне працу толькі адміністрацыя.

Дырэкцыя паведамляе, што набытыя квіткі на красавіцкія спектаклі гледачы змогуць здаць. Затым касы таксама будуць закрытыя да заканчэння водпуску.

Нагадаем, 30 сакавіка памёр актор Нацыянальнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа Віктар Дашкевіч. Ён хварэў на каронавірус, яму было 75 гадоў. Гэта быў першы вядомы выпадак смерці пацыента з COVID-19 у Беларусі.

Hавiны
Лукашэнка пра памерлага ад каронавіруса актора: «Небарака, не вытрымаў»
2020.03.31 15:11

Belsat.eu раней распавядаў, што ва ўмовах распаўсюду каронавірусу наведвальнасць беларускіх тэатраў і музеяў рэзка знізілася. Некаторыя спектаклі і выставы адмяняюцца, тэатры і музеі пачынаюць засвойваць онлайн-фарматы.

Hавiны
Тэатральная грамадскасць Магілёва заклікала ўлады ўвесці каранцін
2020.03.31 19:40

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў