Кнігу Габрыеля Гарсіі Маркеса «Сто гадоў адзіноты» ўпершыню экранізуюць


Амерыканская кампанія Netflix набыла правы на экранізацыю «Ста гадоў адзіноты» – легендарнага рамана калумбійскага пісьменніка Габрыеля Гарсіі Маркеса.

Netflix плануе зняць серыял на іспанскай мове, прадзюсарамі стужкі будуць сыны пісьменніка Радрыга і Гансала. Да гэтага часу сям’я Маркеса адмаўлялася прадаваць правы на выкарыстанне рамана ў кіно.

Кіназдымкі будуць праходзіць у Калумбіі.

Габріель Гарсія Маркес (1927-2014 гг.) – адзін з самых значных і папулярных пісьменнікаў XX-стагоддзя. Лаўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1982 года. Раман «Сто гадоў адзіноты» быў напісаны ў 1967 годзе, зʼяўляецца адным з самых чытаных твораў на іспанскай мове ў сусветнай гісторыі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў