Дзяржаўная прэса КНДР сцвярджае, што паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын асабіста правяраў выпрабаванні новай зброі, што адбыліся ў нядзелю. Пра гэта паведамляе Reuters.
КНДР запусціла дзве ракеты малой далёкасці, якія праляцелі каля 400 кіламетраў. Гэта ўжо пяты запуск ракетаў з канца ліпеня.
СМІ КНДР пра асаблівасці «новай зброі» нічога не распавядаюць.
Выпрабаванні былі праведзены на фоне сумесных вучэнняў ЗША і Паўднёвай Карэі. КНДР называе падобныя вучэнні «рэпетыцыяй вайны» і лічыць пагрозаю для сябе.
КА belsat.eu