Кліп беларускага гурта «Shuma» атрымаў узнагароду на Berlin Music Video Awards

Кліп на песню «Хмаркі» атрымаў бронзу ў намінацыі «best narrative» («лепшы сцэнар») на фестывалі Berlin Music Video Awards (Берлінскі фестываль музычнага відэа).

«У Берліне, як і на ўсіх іншых фестывалях у гэтым годзе, прадстаўлена рэжысёрская версія [рэжысёр Anna Buryachkova. – Заўв. Belsat.eu]», – паведамляецца ў афіцыйным пабліку гурта.



Адным з канкурэнтаў беларусаў у гэтай намінацыі быў вядомы гурт «Muse» з кліпам «Pressure»

Гіпнатычны сэт «Shuma» ў «Belsat Music Live»

У 2018 годзе гурт «Shuma» спрабаваў трапіць на «Еўрабачанне» ад Беларусі.

ЮВ belsat.eu

Hавiны