Кітай постфактум прызнаў яшчэ 1290 смерцяў ад каронавіруса


Улады кітайскага гораду Ўу-хань, дзе былі зафіксаваныя першыя выпадкі каронавіруса Covid-19, удакладнілі колькасць ахвяраў эпідэміі. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Паводле абноўленых афіцыйных звестак, колькасць памерлых ад каронавіруса ва Ўу-хані вырасла на 1290 чалавек – да 3869. Удакладненне лічбаў ўлады патлумачылі тым, што праз перагрузку сістэмы аховы здароўя медыкі не паспявалі своечасова праводзіць тэсты на COVID-19 і рыхтаваць справаздачы.

З улікам новых звестак агулам у Кітаі памерла ад каронавіруса 4632 чалавек.

Афіцыйная дадзеныя па колькасці інфікаваных і памерлых ад каронавіруса ў Кітаі выклікала сумневы і раней. Кітайскія ўлады вінавацілі ў тым, што яны наўмысна заніжаюць маштабы эпідэміі. Пекін гэтыя абвінавачванні зняпраўджваў.

Hавiны
Bloomberg: Кітай схаваў рэальныя маштабы эпідэміі каронавіруса
2020.04.02 09:12

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў