Кіроўцы грузавікоў з'язджаюць з Беларусі на працу ў Літву


На семінары для экспедытараў вучэбнага цэнтру «ЛогКонсалт» загадчык сектарам транспартнай лагістыкі «Транстэхніка» Мінтрансу РБ Валерый Казлоў згадаў пра адну з самых балючых праблем транспартных кампаніяў у нашай краіне і за межамі – дэфіцыт кіроўцаў-дальнабойшчыкаў і менеджараў.

Па словах Казлова праблема надзвычай актуальная, Еўропа недалічваецца 127,5 тысячы кіроўцаў і 117 тысячаў менеджараў, піша Cargo.LT Беларусь.

«Збыту выпускнікоў ВНУ, асабліва кафедры лагістыкі МІПСА, сёння не існуе. Польскія транспартныя кампаніі за 700 еўраў наймаюць і гатовыя хоць зараз даць стол-крэсла з падʼёмнымі. Пра нашу краіну гэтага не скажаш. Усё, што можам, – пасадзіць на аклад 600-700 рублёў», – адзначыў Валер Казлоў.

Паводле звестак беларускай статыстыкі, агучанай Казловым, «у нашай краіне патрабуецца 2,7 тысячы кіроўцаў-дальнабойшчыкаў і каля тысячы маладых спецыялістаў у транспартныя і транспартна-экспедыцыйныя кампаніі». Але многія адмыслоўцы з Беларусі, калі не большасць, пазіраюць у бок Літвы і Польшчы.

«Беражыце кіроўцаў! Прыкметаў, што сітуацыя палепшыцца або зменіцца, няма», – рэзюмаваў адмысловец.

Сцвярджэнні асобных кіраўнікоў беларускіх кампаніяў, быццам кіроўцы Еўропы і Беларусі знаходзяцца прыкладна ў роўных умовах, абвяргаюцца і спікерам з Мінтрансу, і асобнымі дальнабойшчыкамі.

Як патлумачыў Cargo.LT супрацоўнік літоўскай кампаніі Transtira, ягоны заробак складаецца з некалькіх частак. Гэта мінімальны заробак, замацаваны на дзяржаўным узроўні ў памеры 556 еўраў, даплаты – 166 еўраў, а таксама камандзіровачныя, параўнальныя са стаўкай кіроўцаў краіны, па якой рухаецца грузавік. У сярэднім атрымліваецца 60-68 еўраў за дзень. У выніку за месяц атрымліваецца каля 1800-2000 еўраў.

У Беларусі суразмоўцу Cargo.LT прапанавалі працу кіроўцам па 0,14 рублёў за кіламетр – гэтыя велічыня агаворваецца паміж менеджарам і кіроўцам індывідуальна. А ў выніку сярэдні заробак складзе каля 1000 еўра.

«Гэта злачынна мала, бо калі ўлічыць вылічэнні 150-200 еўра за перапальванне паліва. Менеджары ўсталёўваюць нейкую мяжа выдаткаў на паліва, нічым не абгрунтаваны, і караюць за яго перавышэнне. Чыстай вады крадзеж», – адзначыў кіроўца.

Hавiны
Бабруйскія кіроўцы стварылі ялінку са сваіх машынаў
2018.12.31 09:37

СК belsat.eu паводле ABW.BY

Стужка навінаў