Кіроўцу цяжкавіка ў Брытаніі, у якой знайшлі 39 памерлых, выставілі абвінавачванне ў забойстве


Паліцыя ў Вялікай Брытаніі высунула абвінавачванне 25-гадоваму Мо Робінсану ў ненаўмысным забойстве 39 асобаў. Фуру, у якой былі целы 31 мужчыны і васьмі жанчынаў паліцыя выявіла 24 кастрычніка. Пра гэта піша Бі-Бі-Сі.

Робінсана абвінавацілі ў кантрабандзе людзей, іміграцыі і адмыванні грошай, паведаміла паліцыя Эсэкса. Ён паўстане перад судом гораду Чэлмсфарда ў панядзелак. Усяго па справе смерці 39 чалавек затрыманыя пяць асобаў.

Сярод памерлых у грузавіку маглі быць грамадзяне В’етнаму. Паводле некаторых звестак, людзі, што знаходзіліся ў фуру, плацілі каля 30 тысячаў фунтаў (38 543 долараў ЗША), каб пераправіцца ў Вялікую Брытанію.

Hавiны
У Вялікай Брытаніі знайшлі цяжкавік з 39 трупамі – усе яны кітайцы
2019.10.24 18:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў