Кіроўца, што перавозіў беларускіх турыстаў ва Украіне і ўчыніў ДТЗ, быў п'яны


У выніку ДТЗ, якое адбылося каля вёскі Быстрэц, што ў Верхавінскім раёне ва Украіне, загінулі тры асобы, 9 атрымалі траўмы. Паліцыя высветліла, што 47-гадовы кіроўца аўтамабіля ГАЗ-66 не справіўся з кіраваннем на ўздыме, у выніку чаго аўтамабіль пачаў рух назад і перакуліўся ў раку. Кіроўца – быў у стане алкагольнага апʼянення.

Паліцыя Івана-франкоўскай вобласці адзначае, што наяўнасць крыві ў кіроўцы грузавіка пацвердзіла медычная экспертыза. Кіроўца знаходзіцца ў стане шоку, абышоўся сінякамі.

У грузавіку ў момант ДТЗ 24 чалавекі (23 турысты-замежнікі і 1 кіроўца). Папярэдне вядома, што група турыстаў з Беларусі павінна была ажыццявіць сплаў па рацэ, і на грузавіку накіроўваліся да месца прызначэння.

У выніку аварыі тры асобы загінулі на месцы: 23-гадовая і 28-гадовая грамадзянкі Беларусі і 29-гадовы грамадзянін Беларусі. Яшчэ 9 чалавек ва ўзросце ад 21 да 49 гадоў праходзяць медычнае абследаванне ў Верхавінскім шпіталі з рознымі траўмамі. Іншым пасажырам аказана дапамога на месцы здарэння.

Па факце здарэння распачата крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 286 КК (парушэнне правілаў бяспекі дарожнага руху або эксплуатацыі транспарту асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула гібель некалькіх асобаў). Кіроўцу аўто праваахоўнікі затрымалі. Неўзабаве яму абвесцяць абвінавачванне, а таксама суд вызначыць меру стрымання.

ВІДЭА
У Карпатах з вышыні 40 метраў у раку зваліўся аўтамабіль з беларусамі. Трое загінулі
2019.05.06 15:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў