Кіроўная партыя Азербайджана абвесціла пра сваю перамогу на выбарах


На датэрміновых парламенцкіх выбарах у Азербайджане кіроўная партыя «Ені Азербайджан» абвясціла пра сваю перамогу. Апазіцыя паведамляе, што падчас выбараў адбылося шмат парушэнняў, піша DW.com.

Кіроўная партыя «Ені Азербайджан», якую ўзначальвае прэзідэнт краіны Ільхам Аліеў, паводле прагнозаў, атрымала 69 з 125 месцаў у парламенце краіны. Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі Азербайджана, яўка на выбарах склала 47,81 %.

У сваю чаргу апазіцыйныя партыі байкатавалі выбары і абвесцілі іх фарсам. Лідар апазіцыйнай партыі «Мусават» Арыф Гаджылы выказаў меркаванне, што выбары цалкам сфальсіфікаваныя.

Парламенцкія выбары ў Азербайджане меліся адбыцца ў лістападзе сёлета. Аднак у снежні 2019 году парламент аб’явіў самароспуск, а прэзідэнт краіны Ільхам Аліеў абвесціў датэрміновыя выбары. Апазіцыя лічыць, што такім чынам кіраўніцтва краіны мела намер супакоіць грамадзянаў, якія незадаволеныя эканамічнай палітыкай.

Hавiны
Азербайджан пра пастаўкі нафты ў Беларусь: «Тэхнічна гэта магчыма»
2020.01.14 18:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў